Поиск в Google !

Поиск в Google !

воскресенье, 15 мая 2016 г.

Людзі на балоце - сачыненне

Трэба напісаць сачыненне по рамане Мележа "Людзі на балоце"? Тады паглядзіце на тыпавую структуру, якая дапаможа Вам напісаць сачыненне.

1.      Трагедыя кахання Хадоські.
2.      Яўхім і Ганна: каханне ці пакута?
3.      Васіль і Ганна: памылкі і расплата.
4.      Васіль і Ганна: што можна было б зрабіць, каб быць разам?

                Структура:


І. Уступ.
Псіхолагі: каханне – псіхалагічны стан, пачуццё, звязанае з вышэйшай нервовай дзейнасцю чалавека ці жывога арганізма. Каханне – гэта такія адносіны да другой асобы, пры якіх узнікае жаданне быць лепшым, чым ты ёсць. Каханне трэба адрозніваць як ад дружалюбных, сяброўскіх адносін, так і ад страсці (маніі) – сляпой, моцнай, нястрымнай цягі, гарачнасці ў адносінах да каго-небудзь. Каханне – вышэйшае духоўнае пачуццё, багатае на разнастайныя эмацыянальныя перажыванні, заснаваныя на высакародных пачуццях і высокай маралі. Каханне суправаджаецца гатоўнасцю зрабіць усё дзеля каханай ці каханага.
Філолагі: каханне – вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы.
Паэты: каханне – гэта пачуццё да чалавека, у якім увасоблены твой ідэал. Закаханы бачыць у гэтым свеце куды больш прыгажосці, чым той, хто не кахае. З’яўляецца асаблівая эстэтыка кахання. Шэры плашч будзённасці спадае са звычайных прадметаў, адкрывае іх схаваную прыгажосць. Каханне – самае загадкавае пачуццё, і нездарма адным з яго сімвалаў стаў Месяц з яго зменлівасцю, убываннем і прыбываннем, з яго адваротным бокам, схаваным ад нашага погляду. Схаваны бок кахання пакрысе памяншаецца, людзі ўсё бліжэй падыходзяць да яго глыбінных таямніц. Але свет кахання невычэрпны, бо кожны кахае па-свойму. Кожнае каханне чымсьці падобнае да астатніх, але ў той жа час непадобнае да іх. Дзве дарогі, дзве стромкія пуцявіны ў свеце – Яе ды Яго. Дзе, па якіх мудрых, таемных законах суджана ім сустрэцца, каб сплесціся ў вянок лёсу, сям’і, роду? Нікому таго наперад ведаць не дадзена, але аднойчы яно надараецца – свята Кахання.

ІІ. Асноўная частка.
·         У чым падобныя і ў чым розныя нашы героі? Больш падобнага ці рознага?
·         Ці кахае Ганна Васіля? Што дае падставу так сцвярджаць?
·         Ці кахае Васіль Ганну? Чаму вы так думаеце?
·         Як першае пачуццё мяняе маладых людзей?
·         Паміж Васілём і Ганнай узнікае сапраўднае каханне, бацькі не супраць выбару сваіх дзяцей. Чаму ж тады Ганна выходзіць замуж за Яўхіма?
·         Аналіз сцэны сватаўства Яўхіма.
 а) стан Ганны: ці магла яна пярэчыць волі самых уплывовых суседзяў?
 б) настрой бацькі;
в) радасць і хітрасць мачыхі;
г) традыцыі і патрабаванні тагачаснага сялянскага асяроддзя да дзяўчыны і жанчыны.
·         А як паставіўся Васіль да рашэння Ганны? Чаму ж ён не засылаў сватоў да Чарнушкаў?
·         Як ацаніць адносіны Яўхіма да Ганны? Кахае ён Ганну ці не?
·         Успомніце азначэнне кахання з пункту погляду псіхалогіі. Каханне гэта ці страсць?
·         Калі каханне, то ці зрабіла гэтае пачуццё Яўхіма лепшым?
·         Калі ён думае пра Ганну, то ўяўляе яе душэўныя якасці ці толькі знешнасць, цела?
·         Якім словам некалькі разоў называе аўтар Яўхіма? (Успомніце эпізоды: пасля вячорак Яўхім першы раз ідзе з Ганнаю; стары Корч перахапіў погляд сына на дзяўчыне; Ганна адбіваецца ад Яўхіма ў лесе ).
·         Як свой стан ацэньвае Яўхім, калі пасля выпадковай сустрэчы з Ганнай перадумаў ісці да леснікоўны?
·         Ці спалучаюцца са словам “каханне” азначэнні “грубае, нахабнае”?
·         А як Ганна ацэньвае адносіны Яўхіма да сябе? Можа, яна кахае Яўхіма?
·         Каханне Хадоські і Яўхіма. Якое яно?  У чым яе бяда, памылка, а можа і віна?
ІІІ. Заключэнне.
·         Васіля і Ганну, Яўхіма, Хадоську і Хоню аддзяляе ад нас амаль стагоддзе. Чаму ж усё ж такі з такой цікавасцю сочым мы за іх лёсамі, паводзінамі, пачуццямі?
·         А ці адрозніваецца сучаснае каханне ад тагачаснага? Чым?
·         Пра літаратуру кажуць, што яна падручнік жыцця. Якія ўрокі, апавядаючы пра каханне, дае чытачам І.Мележ?


* Рэкамендуецца  наступны  аб’ём сачыненняў: у  Х класе -  да 5 старонак, а  ў ХI класе  - да 6 старонак.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Яндекс.Метрика