Поиск в Google !

Поиск в Google !

среда, 15 февраля 2012 г.

Сачыненне "Вайна у аповесці Быкава Знак Бяды"

Свае  і  чужыя
Вайна… Як мала напамінкаў засталося да нашага часу аб гэтай трагедыі. Але ж наша пакаленне павінна ведаць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра ўсе тыя жыццёвыя тяжкасці ваеннага часу. Гэтыя веды – адна з частачак, якія скаладаюць цяперашнюю беларускую культуру. Кожнаму чалавеку неабходна ведаць, як жылі нашы продкі. Мы павінны быць удзячнымі ім за тое, што зараз наша краіна вольная. Адным з тых, хто прыйшоў у літаратуру, жадаючы расказаць пра жахі крывавых гадоў вайны, быў Васіль Быкаў. Гэтага пісьменніка сапраўды можна назваць лепшым з ўсіх, хто спрабаваў пісаць пра ваеннае жаццё.
У аповесці “ Знак бяды “ В. Быкаў піша аб тым, якім цяжкім быў лёс мірных жыхароў у час вайны, а таксама апісвае перыяд масавай калектывізацыі. Пісьменнік перажыў гэтыя трагічныя гады і ведаў, як цяжка быць героем і як лёгка страціць самога сябе, калі трэба зрабіць пакутлівы выбар паміж жыццём і смерцю, барацьбой і здрадніцтвам. В. Быкаў заўсёды імкнуўся паказаць сапраўдны твар вайны. Героі яго твораў – звычайныя людзі, якія знаходзяцца ў цяжкім становішчы. Яны сумленна працуюць, але жывуць бедна. Глаўнымі героямі твора “Знак бяды” з’яўляюцца Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Гэтыя працавітыя людзі ўвесь час жылі ў Яхімаўшчыне: парабкавалі ў пана, потым атрымалі ад новай улады дзве дзесяціны зямлі, уступілі ў калгас. Але шчасця не было. Надзей на лепшае жыццё не засталося, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. У вёску прыйшлі немцы. Гаспадароў выгналі з хаты, загадалі ўсё прыбраць, усталявалі свае парадкі. Немцы паводзяць сябе як нелюдзі. Салдаты, не шкадуючы, разбураюць усё, што доўгія гады нажывалася кроўю і потам. Гаспадарам гэта, канешне, не падабаецца. І Пятрок, і Сцепаніда не жадаюць мірыцца з такім становішчам, але яны маюць розныя характары, таму і паводзіны іх адрозніваюцца. Пятрок спачатку думае, што за іх заступіцца афіцэр. Старык імкнецца не трапляць немцам на вочы, каб не злаваць іх, радуецца, калі хваляць яго работу. Сцепаніда злуе на мужа: “ Прыладзіўся… Грае. Можа, яны дзяцей тваіх пазабівалі.” Пятрок выслужваецца перад захопнікамі, стараецца ім дагадзіць. Але ж і яго можна зразумець. Ён проста спрабуе такім чынам абараніць сваё жыццё. Пятрок разумее, што яго учынкі не заўсёды правільныя, але ён робіць іх ад безвыходасці.
У Сцепаніды іншы настрой. Васіль Быкаў так піша пра сваю гараіню: “Да апошняй сваёй хвіліны яна не скорыцца ім, бо яна чалавек, а яны звяры. Хай сабе і дужыя”. Хоць і не вельмі эфектыўнымі метадамі, але ж яна змагаецца супраць несправядлівасці. Адмаўляецца аддаць усё малако, тады фельдфебель некалькі разоў б’е жанчыну ланцугом. У наступны раз Сцепаніда выдойвае ўсё малако на зямлю, каб яно не дасталося чужынцам. Раз’юшаныя немцы забіваюць карову. У душы жанчыны яшчэ з большай сілай расце пратэст. Яна, не задумваючыся аб уласным лёсе, крадзе ў немцаў вінтоўку і кідае яе ў калодзеж. Калі паліцаі забіраюць Петрака, Сцепаніда мяняе свайго парсючка на бомбу. Карніла, з якім адбыўся абмен, дапамагае схаваць яе. Сцепаніда вырашае падарваць мост…
Паліцаі арыштавалі Карнілу, а потым прыйшлі і за Сцепанідай. Яна не знайшла іншага выйсця, як падпаліць сваю хату, бо надзеі на паратунак не засталося. Жанчына загубіла сябе. Яна верыла, што гэта лепш, чым здацца ворагу. Але схаваная бомба набывае асаблівы сэнс. Гэта сімвал народнай помсты. Аб гэтым сведчаць апошнія думкі Сцепаніды: “Добрым людзям не трэба ведаць, дзе бомба, а гэтыя хай шалеюць. І не спяць не ўдзень, ні ўначы – баяцца да скону”. Сцепаніда, на першы погляд, зрабіла глупства. Але я лічу, што яна здзейсніла сапраўдны подзвіг – засталася чалавекам.
Адначасова станоўчымі і адмоўнымі можна назваць Гужа, Каландзёнка і Недасеку. Самы жорсткі з іх быў Гуж. Ён здзекаваўся з людзей нават дзеля свайго задавальнення. Такім чынам ён помсціў за раскулачванне бацькі. Каландзёнак у гады калектывізацыі стараўся дагадзіць, дапамагаў адшукваць "ворагаў" народа і за паклёпніцтва яго нават ўзнагародзілі ботамі. Калі прыйшлі фашысты, ён стаў служыць ім так жа, як калісьці служыў савецкай уладзе.
 
Не лепшы за іх і Антось Недасека, які служыць у паліцыі за муку, абутак і вопратку і лічыць, што ратуе сваю сям’ю, але сам прызнаецца , што па загадзе павесіў бы і роднага брата.
Такія здрадніцтва даказваюць, што не кожны чалавек мае дастаткова сіл і смеласці, каб супрацьстаяць ворагу. Слабы лепш здрадзіць свайму народу і будзе жыць у дастатку (бо так значна лягчэй), чым стане на шлях барацьбы і непадпарадкавання. Цяжкасці і небяспека заўсёды з’яўляюцца асноўнымі перашкодамі для правільнага выбару. Я лічу, што не заслугоўвае павагі той, хто дзеля сябе самога, дзеля пасады гатовы на здрадніцтва. І нікога не апраўдваюць нават цяжкія ваенныя гады

воскресенье, 12 февраля 2012 г.

Почему общество деградирует?

Как бы не хотелось жить и замечать лишь позитивные моменты в жизни, с каждым днём всё больше я убеждаюсь в том, что люди деградируют. И виноваты в этом само человечество.
  • Зачем крутить по телевидению программы, извращающие детей, а потом писать в СМИ о ранней половой активности подростков?
  • Зачем все эти глупые ток-шоу, которые не несут никакой смысловой нагрузки, а просто заставляют людей смеяться с пошлых шуток, которые меняют мышление человека - заменяют ценности?
  • Зачем пропагандировать нездоровый образ жизни, рекламируя алкогольные напитки везде, где только можно: на домах напротив школ и детских садов, в магазинах и опять же по телевидению?
Человек просто перестал понимать, какая на нём лежит ответственность. Мозг промыт государством настолько, что людей, способных здраво рассуждать, опираясь лишь на собственное мнение, почти не осталось. Духовные ценности отходят на задний план, на передний - материальные.
Такими темпами мы дойдём до того, что человек снова станет обезьяной...
Яндекс.Метрика