Назваць віды сачыненняў па крыніцы адбору матэрыялу. Ахарактарызаваць этапы работы над сачыненнем
Сачыненне – гэта творчая работа, ў якой праяўляецца самастойнасць думкі вучняў і ўменне выказаць яе ў вуснай ці пісьмовай форме.
Асноўнымі крыніцамі, з якіх вучні бяруць матэрыал для сачыненняў з’яўляюцца назіранні, фільмы, асабісты вопыт, карціны, прачытанае. На аснове гэтага вылучаюцца:
· сачыненні па назіраннях і з асабістага вопыту;
· па карціне ці па серыі малюнкаў;
Сістэма работы над сачыненнем.
1. Вызначэнне тэмы і пастаноўка задачы (як трэба напісаць, што галоўнае).
Для паспяховай работы мае значэнне выбар тэмы. Неабходна ўлічваць даступнасць зместу, блізкасць тэмы да жыццёвага вопыту дзяцей, магчымасці кампазіцыйнага і моўнага афармлення. Не прапаноўваць шырокія тэмы, як «Вясна прыйшла», «Лета», «Зіма». Загаловак – гэта канкрэтная назва факта, падзеі, сцісла абмежаваная назва тэмы. Напрыклад, сачыненне на тэму аб летніх канікулах можа быць названа «Першы дзень летніх канікул», «Памятны дзень», «Цікавы выпадак у час канікул». Сачыненні маюць навучальны характар. Да сачынення рыхтуем дзяцей 6 – 7 дзён. Можна зрабіць спецыяльны стэнд, табліцу « Мы рыхтуемся да сачынення», у якой усе назвы могуць лёгка змяняцца. Можна змясціць некалькі раздзелаў «Пісьменнікі і паэты», «Маё слова і сказ».
2. Аналіз узору.
Гэта каштоўны прыём навучання сачыненню. Вучні бачаць, як можна раскрыць тую ці іншую тэму. Такая нагляднасць лепш, чым слоўнае тлумачэнне дапамагае зразумець тэму сачынення, спосабы яе раскрыцця.
3. Гутарка, якая мае на мэце сабраць матэрыял.
Настаўнік вучыць дзяцей збіраць матэрыял для сачынення. Галоўнае тут – уменне працаваць з кнігай, глядзець карціны, чытаць іх, назіраць за прыродай, за жыццём людзей. Вучні робяць «загатоўкі»: словы, выразы, сказы. Настаўнік дапамагае вучням памнажаць матэрыял, паказвае як і адкуль браць яго, дапамогае сістэматызаваць, адабраць галоўнае, што непасрэдна адносіцца да тэмы сачынення.
4. Работа над планам або абмеркаванне гатовага.
Вучні пішуць сачыненні па плане, акрамя сачыненняў, невялікіх па аб’ёме, часцей за ўсё замалёвак прыроды, якія складаюцца з 4 – 5 сказаў.
1 клас – гатовы план;2 клас – гатовы або калектыўна складзены пад кіраўніцтвам настаўніка; 3 клас – план, складзены калектыўна; 4 клас – калектыўна і самастойна складзены. Часам сама тэма сачынення падказвае ход думкі. Настаўнік напамінае, што спачатку трэба абдумаць змест кожнага пункта плана і толькі потым пачынаць яго пісаць.
5. Падрыхтоўка тэксту.
Уключае складанне вуснага звязнага тэксту або яго часткі, слоўнікаваю работу.
6. Арфаграфічная падрыхтоўка.
7. Напісанне сачынення.
8. Самаправерка.
9. Праверка настаўнікам і аналіз.
Комментариев нет:
Отправить комментарий