Гэты летні адпачынак можа і нельга назваць адпачынкам.
Пачалося лета з выпускных школьных выпрабаванняў. На пачатку чэрвеня наш дружны 11 “А” клас сярэдняй школы № 19 горада Брэста здаваў экзамены по такіх дысцыплінах, ях беларуская, руская і англійская мовы, а таксама па матэматыцы. Атрымаўшы добрыя і выдатныя адзнакі, мы скончылі школу. Потым быў выпускны баль, які запомніўся мне на ўсё жыццё.
А далей было цэнтралізованае тэставанне па беларускай мове, біялогіі і хіміі. Помню, як я хвалявалася. Нават некаторыя патанні помню і зараз.
Пасля ЦТ, разнам з класным кіраўніком Наталляй Міхайлаўнай мы пайшлі ў паход. На беразе Белага возера раскінулі палаткі, вудзілі рыбу, гатавалі ежу, купаліся. Адпачынак доўжыўся тры дні. За гэты час мы яшчэ больш пасябравалі, раставацца зусім не хацелася. Мы далі абяцанне, што кожны год будзем сустакацца і хадзіць у паход.
А потым я атрымала вынікі тэставання. Я радавалася сваім поспехам, бо ведала, што мая мара паступіць ў медыцынскі ўніверсітэт здейсніцца.
Другую палавіну лета мне трэба было даглядаць малога брата. Федару сем гадоў, ён скончыў першы клас, але дрэнна чытаў. Кожны дзень пачынаўся з таго, што мы чыталі. Яму вельмі падабаліся беларускія народныя казкі.
На цеплы бераг мора мы так і не папалі, але я добра ведаю, што і гэта мара калі-небудзь здейсніцца.
Комментариев нет:
Отправить комментарий