2 тысячы
гадоў назад на зямлі было каля 12 тысяч моў, у канцы першага тысячагоддзя ўжо
10 тысяч, да пачатку ХV cтагоддзя 9 тысяч, а ў канцы ХХ стагоддзя засталося толькі
6 тысяч. Відавочна, што гэты аб’ектыўны працэс будзе паскарацца. Па прагнозах
спецыялістаў, у сувязі з глабалізацыяй штогод будуць знікаць у сярэднім 12 моў
і ўжо да канца ХХІ стагоддзя іх застанецца не за 600.
Па
ініцыятыве ЮНЕСКА ў канцы 90-х гадоў у Парыжы быў выдадзены Атлас моў свету, а
таксама складзена Чырвоная кніга моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення і
ў хуткім часе могуць стаць мёртвымі. Так, у Еўропе пад пагрозай знікнення
знаходзяцца 50 моў і гаворак, сярод якіх дацкая мова, у якой найбольшая
колькасць галосных гукаў (ажно 18), адна са старэйшых моў Еўропы – мова баскаў,
якой ужо 5 тысяч гадоў. Далёка не самае спрыяльнае становішча з ірландскай
мовай. Насельніцтва гэтай краіны не ўспрымае яе як дзяржаўную і актыўна
выкарыстоўвае ўсяго толькі 50 тысяч чалавек...
Найбольш тыповымі прычынамі, па якіх тая ці іншая мова
аказваецца на мяжы выжывання, укладальнікі сусветнага Атласа моў называюць
выпадкі, калі носьбіты той ці іншай мовы знаходзяцца ў культурнай і моўнай
меншасці, уступаюць у кантакт з эканамічна моцнай культурай, а таксама
ігнараванне мовы на ўзроўні сям’і, а галоўнае – адсутнасць дзяржаўнай
падтрымкі.
Па меркаванню спецыялістаў, кожная мова можа трапіць у зону
лінгвістычнага бедства, калі ў той ці іншай супольнасці яе перастануць вывучаць
больш за 30% дзяцей.
Чым пагражае знікненне моў для чалавецтва? Пра гэта
гаварылася і ў ХІХ стагоддзі, пра гэта гаворыцца і сёння. Напрыклад, нямецкі
філолаг Ганс Юрген Зассэ лічыць, што “са знікненнем мовы скарачаецца
мудрасць і інтэлектуальнае багацце чалавецтва”. Яго падтрымлівае навуковец
з Оксфарда Марк Пейгл, які адзначае, што “чым больш моў загіне, тым раней іх
патэнцыяльныя носьбіты пяройдуць на стандартную англійскую, нямецкую ці
французскую, тым больш абмежаванымі і непрыгожымі будуць гэтыя мовы”. А
прафесар Марон Форт з Ольдэнбурга, што на поўначы Германіі, падкрэслівае, што ў гэтай сувязі
можа знікнуць нават такое паняцце, як граматнасць. Таму заклік “Ратуйце мову!”
чуецца не толькі ў Беларусі. Народы і ўрады змагаюцца за чысціню сваіх моў.
Нягласны шлагбаум для пранікнення амерыканізмаў існуе нават
у Германіі, Італіі і Францыі. У нарматыўнай ліксіцы чыноўнікаў гэтых краін
лічыцца непрыстойным злоўжыванне англамоўнай тэрміналогіяй. Уводзяцца нават
штрафы ў тым выпадку, калі ў афіцыйных парламецкіх выступленнях зхамежныя словы
складаюць больш за 20% .
На думку вучоных, мовы, якія ўваходзяць у групу рызыкі маюць
шанс выжыць, калі будуць выкарыстоўвацца на ўзроўні сям’і. Характэрным
прыкладам у гэтым сэнсе з’яўляецца наша беларуская мова, якая пасля забароны ў
ХVII – XIX стагоддзях
знаходзілася на мяжы знікнення, але выжыла ў беларускіх сялянскіх сем’ях і
адрадзілася зноў у ХХ стагоддзі як дзяржаўная мова. І сёння пры ўсёй
складанасці і супярэчлівасці двухмоўнай сітуацыі ў пахавальны звон па
беларускай мове біць ранавата. Па-першае, таму, што згаданае меркаванне пра
знікненне мовы, калі яе не вывучаюць больш за 30% дзяцей, для Беларусі не
актуальна, бо мову вывучаюць у кожнай беларускай школе. Іншая справа, што
вывучаюць яе многія дзеці (асабліва ў гарадах) як замежную. Па-другое, па
дадзеных перапісу 1999 года, 75% беларусаў лічаць беларускую мову роднай, хаця
карыстаюцца ёй у паўсядзённым жыцці не больш 10-12%. Па-трэцяе, дзяржаўны
статус беларускай мовы, Закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” ад 26 студзеня
1990 года, у які ў студзені 2004 года былі ўнесены змяненні і дапаўненні, што
прадугледжваюць наданне беларускай мове рэальнае раўнапраўе ў паўсядзённым
жыцці і пакаранне за знявагу беларускай мовы, ад каго б яна не зыходзіла.
Барацьба за мову заўсёды была няпростая. У некаторых краінах
змаганне набывала нават экстрэмальны характар. Так, у 1952 годзе ў Бангладэш
(былы ўсходні Пакістан) прымусова была ўзведзена мова урду замест роднай
мовы бангла. Гэта выклікала пратэст насельніцтва і перш за ўсё
студэнцкай моладзі. Падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў былі застрэлены
паліцыяй. У адказ актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы рух, які прывёў да
аддзялення Усходняга Пакістана і стварэння новай дзяржавы Бангладэш. А тыя пяць
хлопцаў, што загінулі за сваю мову, сталі ў Бангладэш нацыянальнымі героямі і
пакутнікамі. З таго часу кожны год 21 лютага на плошчы збіраюцца тысячы людзей
у знак павагі да тых, хто загінуў за родную мову. Цяпер мове бангла
знікненне не пагражае. А ў 2000 годзе ЮНЭСКА прыняла пастанову аб наданні дню
21 лютага міжнароднага статусу і зацвярджэнні яго як Дня роднай мовы. У гэтай
пастанове ўсе мовы абвешчаны роўнымі, прагучаў заклік зберагчы кожную мову, як
жывую і найкаштоўнейшую спадчыну народаў.
Для беларусаў, нягледзячы на некаторыя станоўчыя зрухі ў
развіцці мовы, гэты заклік па-ранейшаму застаецца актуальным, бо па прагнозах
заходніх спецыялістаў, яна мае дрэнныя шансы на выжыванне і патрабуе больш
эфектыўнай падтрымкі. Такой, напрыклад, як чэшская мова, якая выжыла толькі
таму, што рашуча была падтрымана кіраўніцтвам дзяржавы пасля абвяшчэння
незалежнасці ў 1918 годзе. Сёння на гэтай мове размаўляюць больш за 10 мільёнаў
чэхаў, яе вывучаюць у суседніх краінах, у тым ліку і ў Аўстрыі.
У нас жа такой падтрымкі з боку дзяржавы беларуская мова
пакуль не мае. Пра гэта сведчыць тое, што баланс ужывання рускай і беларускай
моваў у нашай рэспубліцы на практыцы не вытрымліваецца; няма ніводнай вышэйшай
навучальнай установы, дзе б навучанне цалкам вялося на беларускай мове. Да нас
не едуць масава студэнты і школьнікі, якія б хацелі вывучаць беларускую мову,
як гэта назіраецца, скажам, ў суседняй Польшчы. Але я веру, што адносіны да
нашай мовы зменяцца, што грамадства нарэшце зразумее: павага да народа
пачынаюць з вывучэння яго нацыянальнай мовы.
Комментариев нет:
Отправить комментарий